Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЯКАРСКІ (ПЕКАРСКИЙ) Платон Мацвеевіч
[1883, в. Каменка Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас арышту стараста Мікалаеўскай царквы в. Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 24.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 15.3.1933 як «член антысавецкай групоўкі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці (заменены на 5 гадоў высылкі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 29.8.1989. Групавая справа П. і інш № 30000-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
[From the book: vol. II, p. 187]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.