Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЫЛІНСКІ (ПЫЛИНСКИЙ) Віктар Філімонавіч
[1873, в. Малыя Сліжы Шклоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 8.12.1937, Масква, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У пачатку 1900-х г. — псаломшчык Ільінскага храма в. Целяшы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Прыдарожжа Чавускага пав.). 12.10.1906 рукапаложаны ў дыякана. Арыштаваны 28.11.1937 у в. Рудне-Нікіцкае Кураўскага р-на Маскоўскай вобл. Асуджаны тройкай НКВД 1.12.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 28.8.1989. Асабовая справа П. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
[From the book: vol. II, p. 185]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.