Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПРАКОПАЎ (ПРОКОПОВ) Іосіф Васілевіч
[1887, в. Язвы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., з 1964 в.Усходняя Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 1937 (?), Віцебск, турма НКВД], святар Полацка-Віцебскай епархіі. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Арыштаваны 5.8.1937 у в. Славені Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 29.8.1937 са святаром Мікалаем Цімінскім і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[From the book: vol. II, p. 175]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.