Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПІНЕВІЧ (ПИНЕВИЧ) Павел Фёдаравіч 

ПІНЕВІЧ (ПИНЕВИЧ) Павел Фёдаравіч

[1890, в. Палуж Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Падчас арышту настаяцель Успенскай царквы в. Кісялі (тагачасны паштовы адрас: мяст. Ляды) Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.2.1935. Асуджаны 8.8.1935 паводле пастановы калегіі НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.3.1992 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"