Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЁТР (ПАЛЯНСКІ) 

ПЁТР (ПАЛЯНСКІ)

[Пётр Фёдаравіч; 28.6.1862, с.Старажавое Каратаяцкага пав. Варонежскай губ. — 10.10.1937, турма НКВД], свяшчэннамучанік. Мітрапаліт. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Варонежскую духоўную семінарыю, Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1892). Абараніў дысертацыю на званне магістра. Служыў памочнікам інспектара акадэміі. У снеж. 1896 прызначаны назіральнікам Жыровіцкага духоўнага вучылішча. У маі 1899 за асаблівыя працу і руплівасць у справе ўладкавання царкоўна-прыходскіх школ узнагароджаны граматай і ордэнам св. Станіслава 3-й ступені. Адначасова выконваў абавязкі члена апякунства аб народнай цвярозасці і ганаровага міравога суддзі Слонімскай акругі. З 1906 пераведзены ў вучэбны камітэт пры Свяшчэнным Сінодзе. З кастр. 1917 — у чыне стацкага саветніка. 25.9.1920 хіратанісаны ў епіскапа Падольскага, вікарыя Маскоўскай епархіі. У 1923 узведзены ў сан архіепіскапа, у 1924 — мітрапаліта. 12.4.1925 пасля смерці патрыярха Ціхана саборам 37 рускіх іерархаў выбраны Месцаблюсціцелем Патрыяршага Прастола. Арыштаваны ў 1925. Асуджаны да 3 гадоў зняволення. Улетку 1927 знаходзіўся за Палярным кругам у пас. Хэ Абдорскага р-на. З 1928 жыў у Табольску. Тэрмін пакарання працягнуты на 2 гады. У 1930 прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Прайшоў праз турмы НКВД у Свярдлоўску, Екацярынбургу, Верхнеўральску. У 1935 асуджаны да 3 гадоў ППК. 2.10.1937 тройкай НКВД Чэлябінскай вобл. прыгавораны да ВМП. Расстраляны ў 75 гадоў. Месца пахавання невядома. Кананізаваны ў ліку новамучанікаў (1997).

Кр.: www.ortho-rus.ru; Жыровіцкая Абіцель. 2000, № 5(18).


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"