Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЎЛОВІЧ (ПАВЛОВИЧ) Сяргей Канстанцінавіч 

ПАЎЛОВІЧ (ПАВЛОВИЧ) Сяргей Канстанцінавіч

[псеўданім: Паляшук; 13(25).9.1875, в. Асаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — 16.9.1940, Вільня], педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч. З духоўнага саслоўя. Скончыў Віленскую семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губ. (1909—12), інспектарам народных школ Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. (1913—18). З пачатку 1920-х г. жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства, адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—28 настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў бел. школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім «Лемантары» Ст.Любіч-Маеўскага», 1929). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў час. для дзяцей «Снапок».

Тв.: Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Вільня, 1926; Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. Вільня, 1928; Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. Вільня, 1928; Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». Вільня, 1929; Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Вільня, 1936; Першыя зерняткі. Вільня, 1936.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986; Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993; Вабішчэвіч А. Каб жыць пад сваім небам: Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча // Голас Радзімы. 1996, 19, 26 снеж.; ЭГБ, т. 5; Рэпрэсаваныя...

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"