Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАРФЁНЧЫК (ПАРФЕНЧИК) Васілій Мацвеевіч (Майсеевіч) 

ПАРФЁНЧЫК (ПАРФЕНЧИК) Васілій Мацвеевіч (Майсеевіч)

[1882 ці 1884, в. Лунін Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Глівін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Уладзімірам Дзелякторскім, Пятром Ражко, Канстанцінам Семянюком, Мікалаем Тарановічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення служыў у храме в. Ахоцічы, цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 13.5.1937 у в. Навасёлкі Кіраўскага р-на. Прыгавораны 8.8.1937 тройкай НКВД за «агітацыю супраць савецкай улады» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (групавая № 27206-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай БССР 31.5.1989. Па другой (№ 13413-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 20.3.1990.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"