Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАНЬКО Канстанцін Канстанцінавіч 

ПАНЬКО Канстанцін Канстанцінавіч

[1886, маёнтак Новая Весь (?) Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы — 1.10.1938, Мінск, турма НКВД], царкоўнаслужыцель Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. 10.6.1914 прызначаны псаломшчыкам Крыжаўздзвіжанскага храма в. Аброва Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. У 1930-я г. служыў у адной з цэркваў Слуцка Мінскай вобл. Арыштаваны 4.3.1938. Асуджаны 20.9.1938 паводле пастановы калегіі НКВД як «агент цаpскай ахpанкі» і за «шпіянаж на карысць Польшчы» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.10.1959 тpыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 14808-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"