Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАЗНЯК (ПОЗНЯК) Аляксій Філіпавіч
[1912 — 1973], протаіерэй. З 1936 настаяцель Ільінскай царквы в. Радашковічы, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. У 1939 пераведзены ў Раства-Багародзіцкі храм в. Рымкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. З 1944 служыў у Мікалаеўскай царкве в. Блошнікі Мёрскага р-на Віцебскай вобл. Меў жонку Веру Усцінаўну (н. ў 1908), дачку і сына. Арыштаваны ў 1951. Асуджаны да 10 (?) гадоў ППК. Вызвалены ў 1956. Служыў у Арлоўскай епархіі. З 1962 у Георгіеўскай царкве в. Гняздзілава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. У 1963 пераведзены ў Раства-Багародзіцкі храм у мяст. Лужкі Шаркаўшчынскага р-на.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.