Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НІКАЛЕНКА (НИКОЛЕНКО) Валянцін Іванавіч 

НІКАЛЕНКА (НИКОЛЕНКО) Валянцін Іванавіч

[1875, мяст. Вярхоўка, цяпер Украіна — ?]. Да арышту настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Бракава Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 25.5.1932. Асуджаны 3.9.1932 з шэрагам святароў і актыўных прыхаджан (усяго каля 20 чалавек) калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай групе» і «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Н. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"