Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НЕВЯРОЎСКІ (НЕВЕРОВСКИЙ) Георгій Ігнатавіч 

НЕВЯРОЎСКІ (НЕВЕРОВСКИЙ) Георгій Ігнатавіч

[крас. 1881, в. Вялікія Лукі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], святар. Беларус. З сям’і псаломшчыка. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г., верагодна, служыў у царкве в. Траскоўшчына Мінскага пав. (з 1978 у межах Мінска), ва Ушэсцеўскай царкве в. Кіявічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 4.12.1929 у в. Домантавічы Капыльскага р-на. Асуджаны 20.1.1930 з інш. святарамі, старастам, актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Н. № 29418-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"