Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Мікалай Аляксандравіч 

НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Мікалай Аляксандравіч

[1887, в. Ольша Аршанскі пав. Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1910). З 1911 настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Сідаравічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.9.1929. Асуджаны 4.11.1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1992 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Н. № 15299 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"