Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » НАСЕКАЙЛА (НАСЕКАЙЛО) Ісідор Львовіч
[14.2.1884, Вілейскі пав. Віленскай губ. — 23.3.1967], мітрафорны протаіерэй, бацька протаіерэя Мінскай епархіі Яўгенія Насекайлы. З 10.9.1906 настаўнік прыходскай школы пры Спаса-Праабражэнскай царкве ў в. Даўбені Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў дыякана (13.3.1911), іерэя (20.3.1911). Прызначаны настаяцелем Даўбеніцкай царквы. З 1923 служыў у Свята-Троіцкім храме в. Маркава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. З 1939 у Пакроўскай царкве в. Ласіца Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. З 1944 настаяцель Мікалаеўскага храма ў Паставах (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), благачынны цэркваў Пастаўскай акругі. У 1948 абараняў царкву ад закрыцця і перадачы пад дом культуры, за што і быў арыштаваны супрацоўнікамі МДБ ў навагоднюю ноч з 31.12.1948 на 1.1.1949. Вызвалены датэрмінова 30.8.1954. Паводле некаторых звестак, у 1930-я г. рэпрэсаваны сваякі Н.
Жонка святара Ірына Нікіфараўна (н. ў 1894) жыла ў Вілейцы Мінскай вобл., у другой палове 1970-х г. пераехала ў Талін.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.