Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МЯЖЫНСКІ (МЕЖИНСКИЙ) Нікіта Харытонавіч
[1882, в. Васільеўка Кіеўскай губ., цяпер Украіна — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў настаяцелем царквы ў Тушкава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 2.5.1933. Асуджаны 31.10.1933 з шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду супраць калгасаў» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа М. № 11561 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ИКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.