Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МЯЖУЕВА (МЕЖУЕВА) Васіліса Прохараўна
[1888, в. Нарэйкава, цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 19.6.1932 у в. Нарэйкава. Асуджана 9.8.1932 з інш. манахінямі, манахамі, царкоўнымі служачымі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа М. і інш. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
[From the book: vol. II, p. 110]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.