Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МУРАВЕЙКА (МУРАВЕЙКО) Аляксей Фёдаравіч
[1874 або 1875, в. Таль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — пасля крас. 1933, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. стараста Свята-Троіцкай царквы в. Таль. Арыштаваны 22.3.1933. Асуджаны 21.4.1933 з настаяцелем царквы Сергіем Радакоўскім паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 27.12.1989. Асабовая справа М. № 29903-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літ.: БНДЦЭД; Жития священномучеников Минской епархии.
[From the book: vol. II, p. 108]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.