Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МУЛЕР (МУЛЛЕР) Грыгорый Аляксандравіч
[1888, Смаленская губ. — 27.10.1937, Смаленск, НКВД], святар. Беларус. У пачатку 1900-х г. паслушнік Магілёўскага архіерэйскага дома. 31.3.1906 вытрымаў экзамен на званне псаломшчыка і прызначаны ў Мікалаеўскую царкву в. Рымінка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н. У 1910—13 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Арыштаваны 26.7.1937 у Хіславіцкім р-не Смаленскай вобл. Асуджаны 18.10.1937 са святаром Іаанам Курневічам, дыяканам Васіліем Пашыным тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Смоленский мартиролог.
[From the book: vol. II, p. 107]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.