Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІХАІЛ (СВІДЗЕРСКІ) 

МІХАІЛ (СВІДЗЕРСКІ)

[Міхаіл Фадзеевіч; 28.3.1883, Віцебская губ. — 28.9.1937, Смаленск, турма НКВД], мітрапаліт (абнаўленчы). Беларус. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Ажаніўся, рукапаложаны ў іерэя (1903). Служыў у Свята-Духавай царкве в. Высачаны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. З 1913 назіральнік Мсціслаўскага духоўнага вучылішча. З 1915 дырэктар Мсціслаўскага музея старажытнасцей. У 1917 прызначаны дырэктарам Мсціслаўскай прыватнай гімназіі. З 1921 павятовы місіянер, зноў служыў у Высачанах. У 1922 ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 8.7.1923 хіратанісаны ў епіскапа Веліжска-Высачанскага, вікарыя Віцебскай епархіі. З 1924 — епіскап Веліжскі, Невельскі і Высачанскі. Узведзены ў сан архіепіскапа (1926). З 1930 архіепіскап Вялікалуцкі, з 1934 Смаленскі, кіруючы Зах. мітраполіяй. Узведзены ў сан мітрапаліта. Са снеж. 1935 мітрапаліт Смаленскі (абнаўленчы). Арыштаваны 2.2.1937. Асуджаны 17.9.1937 з інш. свяшчэннаслужыцелямі тройкай НКВД за «ўдзел ва ўзброеным паўстанні» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Смоленский мартиролог.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"