Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МІРАНОВІЧ (МИРОНОВИЧ) Вячаслаў Аляксандравіч
[1877, мяст. Пераброддзе Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар. У 1910-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Богінь (Богіна) Дзісенскага пав., цяпер Браслаўскі р-н. Арыштаваны 1.12.1929 у в. Будзёная Белгародскай вобл. Асуджаны 28.12.1929 асобай нарадай АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.10.1994.
Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; Книга памяти Белгородской обл.
[From the book: vol. II, p. 96]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.