Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІЛЕР (МИЛЛЕР) Юліян Фёдаравіч 

МІЛЕР (МИЛЛЕР) Юліян Фёдаравіч

[18.6.1891, Жытомір, цяпер Украіна — ?], протаіерэй. Украінец. З сям’і вайскоўца. Скончыў Жытомірскую духоўную семінарыю. З 1.10.1910 служыў псаломшчыкам у Жытомірскім кафедральным саборы. Ажаніўся з дачкой генерал-маёра генштаба Расійскай арміі Нінай Фастыкоўскай (н. ў 1911), меў двое дзяцей. 18.9.1911 рукапаложаны ў дыякана. З 1914 санітарам-дабраахвотнікам 1-й роты 408 Кузнецкага палка ўдзельнічаў у  1-й сусветнай вайне. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам і медалём «За мужнасць». У 1917 пераведзены пазаштатным дыяканам у Бранскі ваенны шпіталь, скончыў фельчарскія курсы. 6.12.1918 Жытомірскім епіскапам Аверкіем (Кедравым) рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве Гданьска (Польшча). У 1919 прызначаны настаяцелем храма ў мяст. Мацыёва на Валыні. У 1920 пераведзены ў царкву мяст. Несухонжы Гродзенскага пав., цяпер Польшча. З 1922 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Вітонічы Луцкага пав. Валынскай епархіі. З 1925 служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Таракані Кобрынскага пав., цяпер в. Суботы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Скончыў ф-т тэалогіі Віленскага ун-та. З 1927 настаяцель храма мяст. Курашэва Бельскага пав., цяпер Польшча. У 1935 перамешчаны ва Успенскую царкву в. Лаўрышава, цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. З 1937 псаломшчык Свята-Сергіеўскага храма в. Мілавіды, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. З 1939 настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы в. Сталовічы, цяпер Баранавіцкі р-н, Занёманскага храма ў Гродне. Узнагароджаны паліцай (1940), нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1943). Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны ваенным трыбуналам войск НКВД 7.6.1945 за «антысавецкую агітацыю» і «пасобніцтва немцам» да 10 гадоў ППК. Вярнуўся ў Гродна ў 1954. З 29.4.1955 — другі святар Анненскай царквы ў Стоўбцах Мінскай вобл. З 31.8.1955 настаяцель Свята-Сергіеўскага храма в. Мілавіды. З 8.6.1956 настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы в. Дзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. 12.12.1957 забаронены ў свяшчэннаслужэнні і 20.12.1957 пазбаўлены сана (і як следства — пенсіі) з-за паўторнага шлюбу і выведзены з кліра Мінска-Беларускай епархіі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Гродзенскім абл. судом 8.10.1992. Асабовая справа М. № п-15355 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 463.; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 257—258. Гродно, 2000.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"