Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МІГАЙ (МИГАЙ) Сергій Якаўлевіч
[1874 — ?], святар, бацька Леаніда Мігая. Скончыў народнае вучылішча. Рукапаложаны ў дыякана (1900). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Дзяражычы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл., потым у Спаса-Праабражэнскай царкве мяст. Сноў Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1909 настаяцель Свята-Іаанаўскага храма в. Хобнае Рэчыцкага пав., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. служыў у Іаана-Багаслоўскай царкве ў мяст. Нароўля Рэчыцкага пав., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Арыштаваны 21.6.1927. Асуджаны 7.10.1927 да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Вызвалены 23.5.1930. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.11.1992.
Кр.: Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губерніи; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Нараўлянскага раёна. Мн., 1998.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.