Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАРОЗАЎ (МОРОЗОВ) Марцініян Андрэевіч
[1873, в. Хамінічы Горацкага (або Сенненскага) пав. Магілёўскай губ. — ?], манах. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 1.2.1931 у роднай вёсцы. Асуджаны 16.4.1931 са святаром Андрэем Трусам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.