Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МАРДВІЛКА (МОРДВИЛКО) Пётр Канстанцінавіч 

МАРДВІЛКА (МОРДВИЛКО) Пётр Канстанцінавіч

[1875, в. Ліцвяны Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], бацька навукоўца і перакладчыка Аркадзя Мардвілкі і, верагодна, сын Канстанціна Мардвілкі* . Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1896?). З канца 1890-х г. псаломшчык, з 1903 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма в. Языль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. З ліп. 1914 член будаўнічага камітэта цэркваў 3-й акругі Бабруйскага пав. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. 4-я Працоўная, д. 20. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Вызвалены 14.3.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа М. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.

 

 


* Атрымаў хатнюю адукацыю. З 1879 псаломшчык Крыжа­ў­здзвіжанскай царквы ў мяст. Ляхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"