Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАЛЯЎКА (МАЛЯВКО) Фама Андрэевіч
[1913, мяст. Асвея Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], манах. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 22.11.1932 у родным мястэчку. Асуджаны 8.1.1933 са святаром Максімам Зубарам асобай нарадай пры АДПУ за «групавую антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.6.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. № 15166-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.