Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛЯЎЦОЎ (ЛЕВЦОВ) Фёдар Ягоравіч
[1890 — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў ва Успенскай царкве в. Рудзянец (тагачасны паштовы адрас: ст. Уваравічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929 з жонкай Антанінай (н.ў 1907). Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА Гомельскай вобл., ф. 735, в. 1, с. 221, л. 1.
[From the book: vol. II, p. 51]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.