Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯВІЦКІ (ЛЕВИЦКИЙ) Хрысанф Мікалаевіч 

ЛЯВІЦКІ (ЛЕВИЦКИЙ) Хрысанф Мікалаевіч

[1875, в. Косня Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 30.10.1937, Ленінград, турма НКВД], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1900—10-я г. служыў у Гродзенскай епархіі (?). Падчас арышту працаваў майстрам на лесанарыхтоўках у в. Івашкава тагачаснага Дзедавіцкага (Дзядовіцкага) р-на Ленінградскай вобл. Арыштаваны 2.9.1937 (паводле інш. звестак 17.8.1937) Асуджаны тройкай НКВД Ленінградскай вобл. 10.9.1937 ці 22.10.1937 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.7.1989.

Кр.: Ленинградский мартиролог; Не предать забвению. Псков.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"