Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЮБІЧ (ЛЮБИЧ) Міхаіл 

ЛЮБІЧ (ЛЮБИЧ) Міхаіл

[1867 ці 1868, в. Паўлавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ. цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Марціна Любіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894), рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1897 настаяцель Петра-Паўлаўскага храма в. Вітунічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. У другой палове 1920-х г. служыў у Свята-Духавай царкве в.  Лошніца Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н. Арыштаваны 19.10.1930. Асуджаны 25.11.1930 з шэрагам інш. святароў асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. Зноў арыштаваны 15.2.1935 у Оршы па адрасе: вул. Сацыялістычная, д. 12. Асобай нарадай пры НКВД 2.8.1935 прыгавораны як «агент польскай разведкі» да 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 29091-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 23.12.1989, па другой (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) пракуратурай БВА 28.8.1989.

22.5.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 25, кв. 2 арыштаваны фінінспектар наркамфіна БССР Любіч Яўген Міхайлавіч (н. ў 1900 у в. Вітунічы) сын Міхаіла Любіча. 11.10.1938 тройкай НКВД асуджаны як «член контррэвалюцыйнай дыверсійнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК і этапаваны ў Цемнікаўскі канцлагер (Асоблаг № 3) НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 22.12.1954—4.2.1955. Далейшы лёс невядомы. Яго асабовая справа № 4159-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Псаломшчык. Н. каля 1830. Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. На службе з 1850. У 1880—1900-я г. служыў у Мікалаеўскім храме в. Паўлавічы. Узнагароджаны залатым медалём за 50-гадовую службу.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"