Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛУТОВІЧ (ЛУТОВИЧ) Андрэй Сямёнавіч
[1895, в. Таль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. Да арышту псаломшчык Свята-Троіцкага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 20.3.1933. Праходзіў па адной справе са святаром храма Сергіем Радакоўскім і інш. Асуджаны калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 27.12.1989. Групавая справа Л. і інш. № 29903-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.