Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛУЗГІН (ЛУЗГИН) Васілій 

ЛУЗГІН (ЛУЗГИН) Васілій

[каля 1890 — 28.11.1918], верагодна, сын Сергія Георгіевіча Лузгіна* , унук Георгія Мікалаевіча Лузгіна** , брат Дзімітрыя Лузгіна***3 . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1912). З 1913—14 настаяцель Мікалаеўскага храма ў в. Глазомічы Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Падчас паўстання сялян супраць бальшавікоў у баі пад Веліжам (15.11.1918) перавязваў параненых і прычашчаў Св. Тайнам. Расстраляны пры падаўленні паўстання.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Новые мученики российские. В 2-х ч. Сост. протопресвитер Польскій М. Ч. 2. С. 238. Рэпрынтнае выданне. М., год не пазначаны. Арыгінальнае выданне выйшла ў Нью-Ёрку ў 1957.


* Н. да 1870. У 1890-я г., верагодна, служыў псаломшчыкам або дыяканам у Себежы Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Рукапаложаны ў іерэя. З 1906—07 настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы в. Арцейкавічы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. У 1893 у яго нарадзіўся сын Міхаіл, які ў 1908 скончыў Полацкае духоўнае вучылішча. У 1920-я г. Л. ухіліўся ў абнаўленчы раскол.
** Н. каля 1830. Рукапаложаны ў іерэя (1855). У 1860-я — 1900-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскага храма мяст. Клясціцы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл.
*** Н. ў 1891 у Себежы Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. У 1930-я г. працаваў настаўнікам у школе в. Лютаўка Полацкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 29.4.1933. Асуджаны 23.5.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член антысавецкай групоўкі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 13.4.1989. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"