Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛІТВІНАЎ (ЛИТВИНОВ) Грыгорый Захаравіч
[1899, в. Бурбін Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сененскі р-н Віцебскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Рускі. З сялянскай сям’і. Служыў у Мінскай духоўнай семінарыі. Арыштаваны 17.4.1921. Асуджаны 4.10.1921 калегіяй АДПУ за «супрацоўніцтва з дэфензівай» да 2 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.8.1992 пракуратурай БВА. Групавая справа Л. і інш. № 34451-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.