Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛЁГКІ (ЛЕГКИЙ) Іакаў Савіч
[1.4.1906, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 15.5.1982, Рэзекне, Латвія], протаіерэй. З сям’і вядомага латгальскага святара. Скончыў СШ і гімназію, Рыжскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў дыякана (1928), святара (1932). У 1932—41 настаяцель Кораўскай царквы Абрэнскага пав. Латвіі. Адначасова служыў у храме на Старым Фарштаце ў Даўгаўпілсе. Арыштаваны 22.6.1941 супрацоўнікамі Абрэнскага НКВД. Неўзабаве разам са 100 інш. падследнымі перавезены ў Астроўскую турму. Вызвалены немцамі. У 1944 пасля прыходу Чырвонай арміі набыў пры дапамозе знаёмага ўрача фіктыўны пашпарт. Святар Дзімітрый Акаловіч дапамог Л. ўладкавацца на лесазавод у Салацгрыве. Зноў арыштаваны ў чэрв. 1949. Асуджаны 19.11.1949 асобай нарадай пры МДБ за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Мінеральны канцлагер МДБ Комі АССР (Інта). Вызвалены ў 1954. Вярнуўся ў Латвію. З вялікімі цяжкасцямі аднавіў сваё сапраўднае імя. З 1954 служыў у Рэзекне. У апошнія гады жыцця жыў у Малце. Сын Л. таксама стаў святаром.
Кр.: Голиков А., свящ., Фомин С. Кровью убеленные. Мученики и исповедники Северо-Запада России и Прибалтики (1940—1955); Мартиролог православных священнослужителей Латвии, репрессированных в 1940—1952 г. М., 1999; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.