Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЕВУСАЎ (ЛЕВУСОВ) Каліна Піменавіч 

ЛЕВУСАЎ (ЛЕВУСОВ) Каліна Піменавіч

[1872, в.  Валымер Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. (вёска не існуе) — ?], царкоўны стараста. Беларус. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 27.2.1932. Асуджаны з братамі Анісімам, Максімам, святаром Аляксіем Мазгайлам і інш. калегіяй АДПУ 9.4.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 16.1.1989. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"