Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛЕВАШОЎ (ЛЕВАШЕВ) Павел Мікалаевіч
[1873, в. Чорная Града Наўгародскай губ., Расія — 1.11.1937, Гомель, турма НКВД], протаіерэй. Скончыў духоўную семінарыю. З 1908 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў Гомелі. З 1913 служыў у Гомельскім Петра-Паўлаўскім саборы, благачынны цэркваў горада. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны 30.10.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.