Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛАЎРЫНОВІЧ (ЛАВРИНОВИЧ) Міхаіл Міхайлавіч 

ЛАЎРЫНОВІЧ (ЛАВРИНОВИЧ) Міхаіл Міхайлавіч

[1872, Дзісенскі пав. Віленскай губ. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у адным з храмаў Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 31.1.1930 на хут. Раўнаванкі, цяпер тэрыторыя (хутар не існуе) Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 24.2.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Мікалаем Любарскім, Грыгорыем Сінкевічам і  інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.6.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"