Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » СЕРАФІМА АНТОНАВА (АНТОНОВА) 

СЕРАФІМА АНТОНАВА (АНТОНОВА)

[Ксенія Кірылаўна; 1872, Віцебская губ. — 31.5.1942, ГУЛАГ], манахіня, сястра Ксеніі Антонавай. З 1900 паслушніца Сурскага Іаана-Багаслоўскага манастыра (цяпер Архангельская вобл.). Прыняла манашаскі пострыг. Пасля закрыцця манастыра жыла на яго тэрыторыі. Удзельнічала ў тайных богаслужэннях. Арыштавана 16.11.1941. Асуджана 27.5.1942 асобай нарадай пры НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Комі АССР. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана 10.4.1958.

Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"