Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » НЕСЦЕРАЎ (НЕСТЕРОВ) Дзімітрый Мікалаевіч 

НЕСЦЕРАЎ (НЕСТЕРОВ) Дзімітрый Мікалаевіч

[1877, Віцебск — ?], святар. З 1909 служыў у Мікалаеўскай царкве в. Галоўчыцы Полацкага пав. Віцебскай губ. У 1913—14 пераведзены ў Параскева-Пятніцкі храм в. Язна Невельскага пав. Віцебскай губ. У 1930-я г. жыў у в. Сяльцо (Сельца) Лакнянскага р-на Калінінскай вобл. Арыштаваны 8.8.1938. Асуджаны асобай нарадай НКВД 20.9.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1958.

Кр.: Псковский синодик пострадавших за веру Христову в годину гонений священноцерковнослужителей, монашествующих и мирян Псковской епархии ХХ столетия. Москва — Псков, 2005.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"