Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » АНДАРАЛ (АНДОРАЛ) Іаан Іванавіч
[1880, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. Арыштаваны 20.2.1933 у в. Салдаманава Лукаянаўскага р-на. Асуджаны калегіяй АДПУ 25.3.1933 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Вызвалены датэрмінова з-за хваробы. У 1932 высланы на 3 гады ў Сярэдне-Волжскі край. Пасля вызвалення вярнуўся ў в. Салдаманава. Зноў арыштаваны 24.4.1935 і прыгавораны 14.8.1935 за тое ж «злачынства» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.