Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » АЗАРОНАК (АЗАРЕНОК) Дзімітрый Цітавіч
[1884, в. Грышаны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар. Арыштаваны 8.9.1930 у с. Віцім Ленскага р-на Якуцкай АССР. Асуджаны калегіяй АДПУ 3.1.1931 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.6.1989 пркуратурай Якуцкай АССР.
Кр.: Жертвы политического террора в СССР. Компакт-диск. 3-е изд. М., 2004.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.