Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАРЖЭЎСКІ (КОРЖЕВСКИЙ) Мікалай Іосіфавіч 

КАРЖЭЎСКІ (КОРЖЕВСКИЙ) Мікалай Іосіфавіч

[1870, в. Чарнянка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Чорнае (?) Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — ?], сын або сваяк Іосіфа Васілевіча Каржэўскага*. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. дыякан Петра-Паўлаўскага храма ў Магілёве. Арыштаваны 20.6.1927. Асуджаны 13.9.1927 са святаром Канстанцінам Грыневічам і актыўнымі прыхаджанамі Гартынскім Васілём Андрэевічам, Гартынскай Марыяй Мікалаеўнай, Грыгор’евым Пракопам Сцяпанавічам калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда. Групавая справа К. і інш. № 11201 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


* Скончыў духоўнае вучылішча. У 1910-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Чарнянка.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"