Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КУТАРГА (КУТОРГА) Мікалай Грыгор’евіч
[1894, мяст. Копысь Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], настаўнік, святар (?), верагодна, сын Грыгорыя Кутаргі. У 1912 вучыўся ў 4 класе Магілёўскай духоўнай семінарыі (скончыў у 1914 (?). У 1920-я г., верагодна, служыў святаром. У 1930-я г. працаваў настаўнікам у чыгуначнай школе ў Асіповічах Магілёўскай вобл. Арыштаваны 25.6.1938. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «шпіёнскай арганізацыі». 22.4.1940 пастановай НКВД Беларускай чыгункі асабовая справа К. (№ 4955; захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НГАБ, ф. 2257, в. 1, с. 20; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.