Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КРЫМСКІ (КРЫМСКИЙ) Пётр Львовіч
[1873 або 1878, в. Анісімавічы (?) Магілёўскага пав. (паводле інш. звестак в. Нічыпаравічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 31.12.1929 у в. Трыбушкі Шклоўскага р-на. Праходзіў па адной справе са святаром Анісімам Каваленкам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 10.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 1 года зняволення. Пасля вызвалення жыў у в. Хоцімка Шклоўскага р-на. Зноў арыштаваны 29.12.1932. Прыгавораны 8.2.1933 да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 10513-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 8.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Па другой (№ 10449-сн) 31.8.1991.
Разам з К. быў арыштаваны, асуджаны да 5 гадоў ППК і рэабілітаваны па адной справе яго сын Мікалай Крымскі. Далейшы яго лёс таксама невядомы.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.