Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КРАЎЗЭ (КРАУЗЕ) Лаўр Васілевіч 

КРАЎЗЭ (КРАУЗЕ) Лаўр Васілевіч

[1891, мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 11.11.1937, Орша, турма НКВД], святар, настаўнік. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1913). Верагодна, служыў у адным з праваслаўных храмаў Магілёўскай або Віцебскай губ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. У 1930-я г. дырэктар школы ў пас. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 17.9.1937. Асуджаны 23.10.1937 тройкай НКВД за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.7.1958. Асабовая справа К. № 7249-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"