Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КОСТКА (КОСТКО) Парфірый Іосіфавіч 

КОСТКА (КОСТКО) Парфірый Іосіфавіч

[1876, в. Холбні Горацкі пав. Магілёўскай губ. — 1.10.1938 (?), Магілёў, турма НКВД], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскай царкве в. Вейна Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны ў 1931. Падчас вобыску ў святара канфіскавалі маёмасць, але сам ён неўзабаве быў вызвалены. Зноў арыштаваны 1.3.1938 у Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі паводле пастановы калегіі НКВД як «удзельнік шпіёнскай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 тpыбуналам БВА і 11.5.1993 УУС Магілёўскага абл. выканкама. Групавая справа К. і інш. святароў № 5070 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"