Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КОМАР Матфей Герасімавіч 

КОМАР Матфей Герасімавіч

[1874, в. Пацава Слабада Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — 15.4.1943, ГУЛАГ], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту служыў у Мікалаеўскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 12.9.1937. Асуджаны 19.10.1937 са святаром Георгіем Лісоўскім, дыяканам Платонам Арэшкам і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда 4.2.1961. Групавая справа К. і інш. № 7275-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"