Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КІРЭЙ (КИРЕЙ) Дзімітрый Ульянавіч 

КІРЭЙ (КИРЕЙ) Дзімітрый Ульянавіч

[1904, в.  Асінагарадок Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў настаяцелем у Пакроўскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 20.1.1945. Асуджаны 27.10.1945 паводле пастановы калегіі НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер МДБ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.1.1965 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа К. № 13041-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"