Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КІРКЕВІЧ (КИРКЕВИЧ) Яўгеній 

КІРКЕВІЧ (КИРКЕВИЧ) Яўгеній

[1888  — ?], сын Іаана Кіркевіча*  . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). У 1920-я г. настаяцель Ільінскай царквы в. Сведскае. Падчас арышту служыў у Петра-Паўлаўскім храме в. Чыркавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. Арыштаваны 13.9.1931. Асуджаны 28.9.1931 да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.6.1989.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.


Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1885). Прызначаны псаломшчыкам у Мікалаеўскую царкву ў мяст. Раманава Слуцкага пав. Мінскай губ. (з 1921 — в. Леніна Слуцкага р-на Мінскай вобл.). Рукапаложаны ў іерэя (1887). Да 1902 служыў у Ільінскай царкве в. Сведскае Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. У 1910-я г. павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ Рэчыцкага пав.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"