Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Іосіф 

КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Іосіф

[1878, в.  Рудзіца Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 30.9.1937, Орша, турма НКВД], протаіерэй, сын Уладзіміра Елісеевіча Квяткоўскага*  . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?), рукапаложаны ў іерэя (1900). Прызначаны ў Петра-Паўлаўскі храм в. Гаруцішкі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. З 1904 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Сямёнавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. У 1910 служыў у Спаса-Праабражэнскім храме в. Рудзіца. З 1911 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Цэпра Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. 18.12.1913 пераведзены ў Пакроўскі храм в. Малышэвічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. З 1916 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Багушэвічы Ігуменскага пав., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны нагрудным крыжам. Апошняе месца службы — Пакроўскі храм у Талачыне Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 7.8.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі. 15.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» асуджаны дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1871). Выкладаў у?Слуцкім духоўным вучылішчы. Рукапаложаны ў іерэя (1874). Служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Рудзіца Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. 8.11.1882 узнагароджаны набедранікам. З 27.10.1888 благачынны цэркваў 3-й акругі Мінскага пав. Памёр у 1908.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"