Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАРАЗЕЕЎ (КАРАЗЕЕВ) Васілій Паўлавіч 

КАРАЗЕЕЎ (КАРАЗЕЕВ) Васілій Паўлавіч

[23.4.1876, в. Альшупты Віцебскай губ. — 13.12.1937, НКВД], селянін-аднаасобнік. У 1920-я г. стараста царквы ў роднай вёсцы. У 1930—31 без суда і следства як «вораг народа» высланы з сям’ёй у Сібір; маёмасць канфіскавана. У 1932 калегіяй АДПУ асуджаны да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў у Алма-Аце, быў старастам Увядзенскай царквы ў час служэння ў ёй архіепіскапа Алма-Ацінскага Ціхана (Шарапава). Зноў арыштаваны 7.12.1937. Асуджаны як «актыўны царкоўнік і перакананы манархіст», які, нібыта, у верас. 1937 «на сходзе царкоўнага актыва (а таксама сярод насельніцтва) праводзіў контррэвалюцыйную прапаганду на карысць Германіі і Японіі. Агітаваў супраць новай канстытуцыі СССР, выказваўся супраць палітыкі партыі і савецкага кіраўніцтва». Асуджаны 10.12.1937 тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 першым нам. пракурора Казахскай ССР.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"