Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КАНАВАЛАЎ (КОНОВАЛОВ) Уладзімір Сцяпанавіч
[1877, в. Бор Віцебскай губ. — 22.9.1937, Омск, турма НКВД], рэгент. Рускі. З сялянскай сям’і. Скончыў вясковую школу, рэгенцкія курсы. Падчас арышту — вартаўнік царквы. Арыштаваны 28.7.1937 у с. Ольгіна (тагачаснага Маскаленскага р-на Омскай вобл.) па адрасе: 1-я Паўночная вул., д. 49. Праходзіў па групавой справе «Духавенства Маскаленскага р-на». Асуджаны тройкай НКВД 19.9.1937 як «удзельнік контррэвалюцыйнай рэлігійнай групы» і за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.6.1989 пракуратурай Омскай вобл.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.