Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАЛЯДЗЮК (КОЛЯДЮК, КОЛЕДЮК) Георгій Лаўрэнцевіч 

КАЛЯДЗЮК (КОЛЯДЮК, КОЛЕДЮК) Георгій Лаўрэнцевіч

[1894, в. Лаўрышава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 22.2.1964]. Беларус. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. З 1924 служыў протадыяканам у Гродне, затым у Георгіеўскім храме ў Нясвіжы, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. Ажаніўся, гадаваў дзіця. З 1942 служыў у Мінску. З 1943 у Свята-Духавым кафедральным саборы, Спаса-Праабражэнскім манастыры. Арыштаваны 19.12.1944. Асуджаны 27.6.1946 адначасова з пробашчам Мінскага кафедральнага касцёла Віктарам Шутовічам асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» і «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены ў 1952. Служыў святаром у Міхайлаўскай царкве в. Жодзіна, цяпер горад Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., у Пакроўскім храме в. Хатляны Уздзенскага р-на Мінскай вобл. З 1959 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Глінная Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Рэабілітаваны 23.10.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа К. № 28092-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"